Расія адмяніла перамовы з Украінай у Мінску

Пра гэта ў аўторак агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" паведаміў выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца. Па яго словах, была дамова з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Сустрэча была амаль узгодненая, аднак 31 сакавіка расійскі бок паведаміў, што іх прадстаўнік Карасін не зможа прыехаць на сустрэчу 4 красавіка ў Мінск.



Дзешчыца адзначыў, што ўкраінскі бок будзе шукаць іншыя варыянты кантактаў. Праўда, наконт наступнай сустрэчы з кіраўніком расійскай дыпламатыі ў яго дамовы не было. Раней паведамлялася, што першая сустрэча паміж Дзешчыцам і Лаўровым прайшла 24 сакавіка ў Гаазе "на палях" ядзернага саміту па бяспецы.



Фота — pravmir.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі