Расія даслала паўпустыя грузавікі з “гуманітаркай”, каб не зношваліся
“Камазы” з “гуманітарнага канвою” былі загружаныя ў адпаведнасці з тэхрэгламентам для новых, неабкатаных машын.
Пра гэта распавёў РИА Новости прадстаўнік падмаскоўнага транспартнага прадпрыемства — перавозчыка гуманітарнага грузу ў Данецкую і Луганскую вобласці Украіны.
Раней у інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх грузавікі загружаныя толькі часткова.
“Камазы” не загружаныя цалкам, каб не было празмернага зношвання яшчэ не абкатаных аўтамабіляў, многія з якіх 2014 году выпуску”, — сказаў суразмоўца агенцтва. Апроч таго, паводле яго словаў, калону суправаджае абмежаваная колькасць людзей. “Гэта значыць, што ў выпадку паломкі тэхнікі і спынення на трасе перагрузіць шматтонны грузавік уручную па іншых машынах, да таго ж загружаных цалкам, было б няпроста”, — сказаў суразмоўца агенцтва.
У кампаніі таксама падкрэслілі, што цалкам загружаны фургон недастаткова хутка ідзе ўгару, што з-за вялікай колькасці машын вельмі паўплывала на хуткасць перасоўвання калоны.
Фота: Twitter