Расія гатовая пабудаваць у Беларусі даследчы ядзерны рэактар
Расія гатовая пабудаваць даследчыя ядзерныя рэактары ў Беларусі і Танзаніі. Пра гэта, як перадае ria.ru, заявіў кіраўнік расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Сяргей Кірыенка.
"У працэсе (падрыхтоўкі) падпісання знаходзяцца праекты ў Беларусі і Танзаніі", — перадае агенцтва заяву чыноўніка на форуме "Атамэкспа-2016", які праходзіць у Маскве.
Даследчыя ядзерныя рэактары маюць меншую магутнасць. Яны прызначаныя для даследаваняў у галіне ядзернай энергетыкі.
Па словах Кірыенкі, будаўніцтва ядзерных рэактараў малой магутнасці ўваходзіць у комплексную прапанову "Расатама" краінам, якія плануюць развіваць у сябе атамную энергетыку.