Расія хоча "стоадсоткавай гарантыі", што Украіна не ўступіць у NATO

Расіі патрэбная "стоадсоткавая гарантыя" таго, што ніхто не думае пра ўступленне Украіны ў NATO. Пра гэта ў інтэрв'ю ВВС заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Па яго словах, ніхто такой гарантыі Расіі так і не даў, і гэтая сітуацыя прымушае Маскву хвалявацца і прымаць меры перасцярогі. Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна абвінаваціў Захад у спробе "акружыць" Расію.

Раней міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, папярэдзіў, што Еўропа сутыкнулася з набліжэннем канфрантацыі замест супрацоўніцтва. Пры гэтым, на думку нямецкага дыпламата, пакуль няма ніякай падставы для аптымізму ў сувязі з падзеямі на ўсходзе Украіны.

Фота — ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі