Расія не пусціла з Беларусі 19 тон "Расійскага" сыру
Рассельгаснагляд не пусціў у Беларусь амаль 19 тон сыру з беларускага прадпрыемства, якое трапіла пад расійскія санкцыі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Сыр, выраблены на Светлагорскім філіяле ПУП "Калінкавіцкі малочны камбінат", везлі 27 кастрычніка праз пункт "Чырвоная Горка" ў Маскоўскую вобласць. Згодна з дакументамі адпраўшчыкам было ТАА "Тэрафуд" з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Расійскія спецыялісты не пцсцілі сыр. бо Светлагорскі філіял Калінкавіцкага малочнага камбіната трапіў пад санкцыі: увоз яго прадукцыі ў Расію забаронены.
Не дапамог ні беларускі ветэрынарны сертыфікат ад 25 кастрычніка 2018 г., ні нават тое, што сыр называецца "Расійскі".