Расія не стане здымаць усе абмежаванні на беларускую малочную прадукцыю

Расія не стане здымаць усе абмежаванні на беларускую малочную прадукцыю

Рассельгаснагляд не стане здымаць усе абмежаванні на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі. Такую заяву 13 ліпеня зрабіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт па выніках перамоваў з беларускай дэлегацыяй у Супонева (Бранская вобласць), перадае ТАСС.

Сярод іншага Данкверт сказаў, што не бачыць магчымасць “шырока адкрываць і здымаць абмежаванні”. Таму бліжэйшым часам некалькім беларускім прадпрыемствам дазволяць пастаўкі, а некалькім — забароняць. Таксама кіраўнік Рассельгаснагляду кажа, што з беларускім бокам застаецца “маса розначытанняў”. Напрыклад, Беларусь толькі ад 1 ліпеня перайшла на новую сістэму маніторынгу прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням тэхрэгламентам, але каб прымаць рашэнні на падставе дадзеных гэтага маніторынгу, трэба паглядзець, як ён будзе працаваць цягам месяца.

Таксама данкверт сцвярджае, быццам Беларусь закрывае ад Расіі інфармацыю аб прадукцыі, якую пастаўляе, а ўсе дадзеныя з беларускіх лабараторыяў захоўваюцца не ў электронным, а ў папяровым выглядзе. Рассельгаснагляд таксама хоча надаць болей увагі беларускай статыстыцы вытворчасці, каб пазбегнуць рээкспарту з трэціх краінаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі