Расія пагражае разарваць дыпламатычныя адносіны з Балгарыяй

Расія пагражае разарваць дыпламатычныя адносіны з Балгарыяй

Расійская дыпмісія ў Балгарыі патрабуе ў мясцовага МЗС адмяніць рашэнне пра высылку 70 расійскіх дыпламатаў. Іначай Балгарыі пагражаюць разрывам дыпламатычных адносінаў і "цяжкімі наступствамі".

Як распавядала Еўрарадыё, 28 траўня Балгарыя абвясціла пра высылку да канца тыдня 70 супрацоўнікаў расійскай амбасады — дыпламатаў і прадстаўнікоў тэхнічнага персанала. Іх падазраюць у шпіянажы.

У заяве расійскай амбасады гэта называецца "беспрэцэдэнтным, правакацыйным і паклёпніцкім актам". Абвінавачанні ў шпіянажы Расія адхіляе і называе спробай "паставіць кляймо". 

Расійскі бок пагражае зачыніць сваю амбасаду ў Сафіі, што аўтаматычна азначае закрыццё і амбасады Балгарыі ў Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі