Расія забараніла ўвоз станікаў і рондляў з Украіны

Расія забараніла ўвоз станікаў і рондляў з Украіны

Расійскі ўрад сваёй пастановай ад 18 красавіка пашырыў "чорны" спіс тавараў украінскай вытворчасці, забароненых для ўвозу, паведамляе РБК.
 
У "чорны" спіс дадаліся наступныя тавары, вырабленыя ва Украіне ці правезеныя праз яе тэрыторыю:

станікі, гарсэты, падцяжкі і падвязкі;
сукенкі, спадніцы, жаночыя штаны і касцюмы;
калготкі, панчохі, гольфы, шкарпэткі ды іншыя панчошна-шкарпэткавыя вырабы, у тым ліку компрэсійныя;
швэдры, пуловеры, кардыганы, камізэлькі, майкі, фуфайкі;
абутак з падэшвай з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з натуральнай скуры, гумы або пластмасы, а таксама дэталі абутку;
сталёвы эмаляваны посуд;
крапежныя вырабы;
ліны, дрот, сетка;
трубавая прадукцыя;
пісчая папера, кардон і шэраг іншых відаў папяровай прадукцыі;
скрынкі, мяхі, пакеты ды іншыя віды тары з паперы і кардону.

Таксама пад забарону трапілі пастаўкі ў Расію ўкраінскіх трубаўкладчыкаў, пагрузчыкаў, бульдозераў і жняярак.

Упершыню Расія забараніла пастаўкі ўкраінскіх тавараў у 2016 годзе. Тады пад забарону трапіў шэраг харчовых прадуктаў. У снежні 2018 года гэты спіс быў пашыраны за кошт украінскага піва, віна, кандытарскіх вырабаў, шакаладу і г.д.

Цяперашняе пашырэнне "чорнага" спісу, як і 2018-м, абгрунтоўваецца недружалюбнымі крокамі ўкраінскага боку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі