Расія здымае забарону на прадукцыю Калінкавіцкага мясакамбіната

Расія здымае забарону на пастаўку прадукцыі Калінкавіцкага мясакамбіната. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рассельгаснагляд. Паведамляецца, што зняццё забароны адзначанае ў пратаколе, які ў чацвер падпісалі пасля перамоваў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы і кіраўніком Рассельгаснагляд Сяргей Данкверт.

Таксама ветслужбы дзвюх краін вырашылі з 9 снежня правесці сумесныя праверкі беларускіх прадпрыемстваў, пастаўкі з якіх былі абмежаваныя. Гаворка ідзе пра ААТ "Бабуліна крынка", ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Смалявічы бройлер", ААТ "Бярозаўскі мясакамбінат", ААТ "Віцебскі мясакамбінат", СЗАТ "Сервалюкс", філіял "Сервалюкс Агра" СЗАТ "Сервалюкс", ААТ "Брэсцкі мясакамбінат", ААТ "Рагачоўскі ммалакакансервавы камбінат", ТАА "Вялес-Міт", ЗТАА "Белавежскія дэлікатэсы", ЗП ТАА "Інка-фуд".

Акрамя таго вырашана, што на час праверкі беларускіх прадпрыемстваў у нашых ветлабараторыях будуць працаваць і расійскія спецыялісты.

Беларусь абавязалася даць расійскім калегам інфармацыю пра вынікі расследавання і прынятыя меры ў дачыненні да пяці прадпрыемстваў: ААТ "Гомельскі мясакамбінат", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ Агракамбінат "Скідзельскі", ААТ "Птушкафабрыка Світанак", ААТ "АФПК "Жлобінскі мясакамбінат".

Фота — kmk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі