Расіяне атакавалі Кіеў ракетамі — гэта "Іскандэр-М" ці KN-23 з КНДР

Ракетны комплекс KN-23

Ракетны комплекс KN-23 / facebook.com/New27b

Позна ўвечары 5 жніўня расіяне нанеслі ракетны ўдар у кірунку Кіева і прыгарада, паведамляе hromadske.ua.

У Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі (КГВА) мяркуюць, што былі ўжытыя балістычныя ракеты "Іскандэр-М" або паўночнакарэйскія KN-23.

У Кіеве і ваколіцах працавалі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны. Інфармацыі пра разбурэнні ці пацярпелых няма. У КГВА заяўляюць, што ракеты былі збітыя.

Таксама паведамлялася пра групу "шахедаў" на мяжы Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей, якія ляцелі на Кіеў.

Камандаванне паветраных сіл УСУ перадае, што ўначы збілі чатыры ракеты і 15 дронаў. Ракетны ўдар па Кіеўшшчыне быў нанесены з тэрыторыі Варонежскай вобласці.

KN-23 — ракета вытворчасці Паўночнай Карэі. Вонкава яна падобная на расійскую балістычную ракету "Іскандэр-М" і паўднёвакарэйскую Hyunmoo-2B. Максімальная зафіксаваная далёкасць пуску гэтай ракеты складае да 690 км, а баявая частка ацэньваецца ў 500 кг.

У красавіку спецыялісты ААН пацвердзілі, што абломкі ад ракеты, якая ўпала ў Харкаве ўзімку, належалі менавіта такой паўночнакарэйскай ракеце. СБУ ў лютым паведамляла, што ад паўночнакарэйскаіх ракет загінулі прынамсі 24 цывільныя, больш за 100 чалавек атрымалі раненні.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі