Расіяне ўначы нанеслі ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе Дняпры
Адну ракету ўкраінскія сілы СПА збілі, але ёсць і трапленні / @dnipropetrovskaODA
Сем чалавек пацярпелі ў выніку начнога ракетнага абстрэлу ўкраінскага горада Днепр. Гэта трое мужчын і чацвёра жанчын, ім ад 32 да 55 гадоў. У асноўным у іх ірваныя раны і аскепкавыя раненні. У большасці (шасцярых чалавек) — стан сярэдняй цяжкасці.
"Вораг ударыў па горадзе ракетамі. Адну з іх збілі абаронцы з паветранага камандавання "Усход". Але ёсць і трапленні", напісаў у Тэлеграм кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.
Разбураны транспартны аб'ект. Пашкоджанні атрымалі яшчэ з дзясятак аб'ектаў: у тым ліку банк, АЗС, гасцініца і адміністрацыйны будынак, а таксама некалькі жылых дома, аўтобусаў, вода- і газаправоды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.