Расіяне затапілі чарговы карабель і перакрылі выхад украінцам у Чорнае мора

Цяпер выхад у мора з возера канчаткова немагчымы, перадае УНІАН словы ўкраінскіх маракоў. Адзіны варыянт — адцягнуць два затопленыя катэры, але на гэта ў саміх матросаў не хопіць магутнасці.



Паводле чутак, некаторыя афіцэры на караблі "Канстанцін Альшанскі" нібыта гатовыя здацца расіянам.



Нагадаем, што раней расіяне ўжо затапілі два караблі, якія перакрылі выхад у мора. Марскі тральшчык "Чаркасы" спрабаваў адцягнуць адзін з караблёў, а потым спрабаваў прайсці паміж затопленымі караблямі. Ім гэта амаль удалося, але расійскі карабель ударыў іх у борт, пасля чаго насавая частка "Чаркасаў" апынулася на плыткім месцы.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі