Расіянін спрабаваў увезці ў Беларусь 450 таблетак псіхатропаў
32-гадовы расіянін спрабаваў увезці ў Беларусь 450 таблетак з псіхатропамі. Яго затрымалі брэсцкія мытнікі ў пункце пропуску “Варшаўскі мост”. Мужчына ехаў з Францыі на аўтамабілі “Мазда” і вёз таблеткі “Трамадола”.
Ён перавозіў лекі без дэкларавання і пры адсутнасці неабходных дакументаў, якія пацвярджаюць абгрунтаванасць іх выкарыстання ў медыцынскіх мэтах. Кантрабанду расіянін схаваў у тэхналагічнай нішы пад сядзеннем аўтамабіля, у багажным аддзяленні машыны і сярод асабістых рэчаў кіроўцы.
На мужчыну завялі крымінальную справу паводле часткі 1 арт 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў), інфармуе БелаПАН.