Расіяніна-бронзавага прызёра Алімпіяды падазраюць ва ўжыванні мельдонію
Расіяніна Аляксандра Крушальніцкага, бронзавага прызёра зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане, падазраюць ва ўжыванні мельдонію, забароненага прэпарату. Кёрлінгіст разам з жонкай Анастасіяй Брызгалавай заваяваў медаль у дабл-міксце. Як інфармуе РІА “Новости”, 18 лютага штаб расійскай дэлегацыі на Алімпіядзе (каманды Алімпійскія спартсмены з Расіі) атрымаў афіцыйнае паведамленне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта пра магчымае парушэнне антыдопінгавых правілаў. На працягу 24 гадзін стануць вядомыя вынікі ўскрыцця пробы В. Сам спартсмен сказаў, што “не ў курсе ўсяго гэтага”.
Медаль Крушальніцкага быў першым для Расіі ў кёрлінгу.
Фота: Reuters