Расійскага журналіста выдалілі з Палаца Незалежнасці (відэа)
Нагодай стала правакацыйнае пытанне, зададзенае ўкраінскаму прэзідэнту.
Падчас прыбыцця ў Палац Незалежнасці ў Мінску Пятра Парашэнкі адбыўся скандал. Адзін з расійскіх журналістаў, Павел Зарубін з тэлеканала "Россия", запытаўся ва ўкраінскага прэзідэнта: "Чаму вашыя войскі бамбяць мірныя гарады?"
Пасля гэтага пытання журналіста выдалілі з Палаца Незалежнасці. Ахова Палаца Незалежнасці патлумачыла, што гэта было зроблена за наўмысную правакацыю.
Пазней, пасля прафілактычнай гутаркі, Зарубін з'явіўся ў Палацы і паводзіў сябе спакойна.
Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску