Расійскі эксперт: У Расіі мала шанцаў затармазіць рух Беларусі ў бок Еўропы

Працэс збліжэння Беларусі і Еўропы працягнецца, паколькі і Мінск, і Еўрасаюз у гэтым зацікаўленыя, і Расіі наўрад ці ўдасца затармазіць рух Беларусі ў бок Еўропы. Такое меркаванне выказаў дырэктар даследчай праграмы "Расія ў рэгіянальным кантэксце" Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошэс, піша сайт “Полит.ру”.
Па словах эксперта, у Беларусі ёсць пэўныя шанцы на вяртанне ў Савет Еўропы, таму што "працэс нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўропай у цэлым рухаецца і існуе зацікаўленасць з абодвух бакоў".

А вось адносіны Расіі і Беларусі застануцца неадназначнымі. Па словах Мошэса, у бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве Беларусь не можа адвярнуцца ад Расіі з-за вельмі моцнай залежнасці беларускай эканомікі ад расійскага рынка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі