Расійскі фотакарэспандэнт Андрэй Сценін загінуў пад Данецкам

Як інфармуе РІА "Новости", фотакарэспандэнт інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Андрэй Сценін загінуў у пачатку жніўня ў раёне Данецка. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на рэдакцыйнае заданне, быў расстраляны і спалены на трасе. Пра гэта ў сераду заявіў гендырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў, які спасылаецца на экспертызу Следчага камітэта Расіі.

"Наш калега фотакарэспандэнт Андрэй Сценін загінуў. Аказваецца, ён не быў у палоне. Аказваецца, яго не збіраліся ні мяняць на кагосьці з украінскіх вайскоўцаў, ні абвінавачваць у тэрарыстычнай дзейнасці", — заявіў Кісялёў. Паводле яго слоў, украінскі бок, нібыта, не выключаў, што Сценін мог знаходзіцца ў іх (нейкія пасярэднікі прапаноўвалі абмен), і гэта аказалася няпраўдай.

Расійскія правахоўнікі абвінавачваюць у гібелі фотакарэспандэнта ўкраінскіх вайскоўцаў.

Андрэю Сценіну было 33 гады. Яго фотаздымкі з "гарачых кропак" на Данбасе з'яўляліся ў СМІ па ўсім свеце. Ён не паспеў стварыць сям'ю, у яго засталася толькі маці.

Фота — ria.ru

Фотаздымкі Андрэя Сценіна з Данбаса

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі