Расійскі самалёт эвакуяваў з Емена беларускіх грамадзян

Расійскі самалёт Іл-62 эвакуяваў з Емена каля 140 чалавек. Сярод іх — грамадзяне Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, ЗША і Емена. Колькі беларусаў было вывезена ў Расію, пакуль невядома.

Нагадаем, у Емене праходзіла міжнародная вайсковая аперацыя, накіраваная супраць шыіцкіх баевікоў-хусітаў. Па іх пазіцыям наносіліся авіяўдары. На працягу апошняга месяца ў Емене загінулі больш за тысячу чалавек, больш за 4 тысячы былі параненыя.

Як інфармуе РІА "Новости", расійскі самалёт з уцекачамі з Емена прызямліўся на падмаскоўным аэрадроме "Чкалаўскі". Усе людзі прайшлі медыцынскі, пашпартны і мытны кантроль. Пасля гэтага іх на аўтобусах павезлі ў эвакуацыйны пункт міністэрства замежных спраў Расіі. Беларусамі будуць апекавацца беларускія дыпламаты. Нядаўна расійскі самалёт ужо праводзіў эвакуацыю людзей з Емена. Сярод іх таксама былі беларусы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі