Расійскі спецназ узяў штурмам батальён украінскай марской пяхоты
Гэта адбылося ўначы ў Феадосіі. У атацы ўдзельнічалі верталёты і БТРы. Над часцю ўжо лунае расійскі сцяг.
Яшчэ напярэдадні ўкраінскія СМІ паведамілі, што марпехі Феадосіі адрынулі расійскі ўльтыматум аб здачы зброі. Яны збіраліся выехаць з Крыма разам са зброяй і тэхнікай на грузавіках і БТРах пад украінскім сцягам. Праўда, загаду на эвакуацыю з Крыма не было. Украінскія байцы абяцалі не складаць зброю і страляць на паражэнне ў выпадку штурму.
Як паведамляе УНІАН, дзесьці ў 3.30-4.00 пачаўся штурм, былі чутны стрэлы. У небе расійскі спецназ падтрымлівалі верталёты. Яны выкарыстоўвалі рэактыўныя снарады, але не на паражэнне, інфармуе espreso.tv. Расіяне атакавалі пад прыкрыццём БТРаў, якія, нібыта, таксама стралялі.
Паведамляецца, што падыходы да ўкраінскай часці перакрытыя. У будынку казармы моцнае задымленне. З тэрыторыі часці выехалі тры УРАЛы, у якіх сядзелі ўкраінскія марскія пехацінцы са звязанымі рукамі. Вядома, што ёсць параненыя.
Падрабязнасці штурму гл. тут.
Расіяне ўзялі ў палон да 80 украінскіх марпехаў, пагражаюць крымінальнымі справамі
Фота — ria.ru