Расійскі спецназ захапіў украінскі карвэт "Цярнопаль"
Увечары 20 сакавіка каля 20 узброеных вайскоўцаў высадзіліся з баркаса, які блакаваў карабель у Севастопальскай бухце.
Адразу ж пачаўся штурм, выкарыстоўваліся святлошумавыя гранаты, агнястрэльная зброя. Пра тое, ці абараняліся ўкраінскія маракі, нічога невядома. Як паведамляе espreso.tv, мічман "Цярнопаля" паведаміў па тэлефоне толькі, што яго карабель захоплены і больш нічога ён сказаць не можа.
Нагадаем, што ў бухце знаходзіцца яшчэ адзін украінскі карабель — "Славуціч". Сёння расійскія вайскоўцы захапілі 2 украінскія караблі ў Стралецкай бухце ў Крыме. Украінцы не супраціўляліся, 200 чалавек пераправілі на бераг.
Фота — AFP