Расійскі ўрад ухваліў выдзяленне Беларусі крэдыту — 700 мільёнаў долараў

Расійскі ўрад ухваліў выдзяленне Беларусі крэдыту — 700 мільёнаў долараў

Расійскі ўрад ухваліў выдзяленне Беларусі дзяржаўнага крэдыту — 700 мільёнаў долараў. У бліжэйшы час мусяць прайсці перамовы прадстаўнікоў Мінфінаў і МЗС краін, а пасля — падпісанне адпаведнага беларуска-расійскага пагаднення, інфармуе РІА “Новости”.

Як паведамляла Еўрарадыё, пра гэты крэдыт гаворка ішла падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Была дасягнутая дамова аб рэфінансаванні беларускіх далгоў. Меркавалася, што іх сума складзе 750-800 млн долараў. Для гэтых мэтаў і быў патрэбны крэдыт. Як вядома, атрымаць крэдыт МВФ у памеры некалькіх мільярдаў долараў Беларусь не змагла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі