Расійскім спартсменам выдалі інструкцыю, як паводзіць сябе на Алімпіядзе

На гэтых гульнях расійскія спартсмены будуць выступаць пад нейтральным сцягам / Reuters​
На гэтых гульнях расійскія спартсмены будуць выступаць пад нейтральным сцягам / Reuters​

Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) разаслаў спартсменам, якія едуць на гульні ў Токіа, інструкцыю, у якой падрабязна распісана, як сябе паводзіць і як адказваць на вострыя пытанні.  Пра гэта паведамляе выданне "Ведомости" са спасылкай на аднаго са спартсменаў. У АКР журналістам пацвердзілі сапраўднасць дакумента.  

Перш за ўсё спартсменам рэкамендуюць быць вельмі асцярожнымі пры размяшчэнні інфармацыі ў сацсетках.

"Старанна і ўважліва стаўцеся да таго, што вы пішаце, якія выкладвае фота, ставіце лайкі або пакідаеце каментары, — гаворыцца ў інструкцыі. — У выпадку, калі спартсменам пачнуць задаваць пытанні пра палітыку, то лепш за ўсё адказваць "No comment", Крым і Данбас "не абмяркоўваць, спорт павінен заставацца па-за палітыкай".

Прапанаваны нават варыянты адказаў на такія тэмы, як допінг і харасмэнт.

"Я з гэтым ніколі не сутыкаўся ў кар'еры, але ведаю, што такая праблема існуе ў многіх краінах", — прапануюць спартсменам адказваць на пытанне пра дамаганні функцыянераў з АКР.

Сёлета зборная Расіі будзе выступаць пад нейтральным флагам. Выкарыстоўваць нацыянальные дзяржсімвалы ёй забаранілі праз допінгавыя скандалы. На гэтае балючае пытанне алімпійцам прапануецца адказваць так: "Яны ўсё роўна прадстаўляюць сваю радзіму, і гэта вялікі гонар, хоць і хацелася б чуць дзяржаўны гімн Расіі, таму што гэта заўсёды вельмі эмацыйны момант".

Ці інструктавалі беларускіх спартсменаў перад гульнямі па зносінах з прэсай, невядома. Але вядома, што мінулай восенню ў іх кантракты ўнеслі змены, згодна з якімі беларускія спартсмены павінны ўзгадняць усе свае выступы ў СМІ з "наймальнікам". Капітан зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна, да прыкладу, адмовілася падпісваць такі кантракт і сышла з каманды.

Российским спортсменам выдали инструкцию, как вести себя на Олимпиаде
Дадатак у кантракты беларускіх спартсменаў быў унесены ў верасні 2020 года

Алімпійскія гульні ў Токіа стартуюць 23 ліпеня. Яны павінны былі прайсці ў мінулым годзе, але праз каранавірус іх перанеслі. Але і сёлета праз пандэмію гульні пройдуць практычна без гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі