Расійскія астролагі прадказваюць Лукашэнку адстаўку ў наступным годзе

Вядомы расійскі астролаг Рыгор Кваша зрабіў свой прагноз на бліжэйшы час. На яго думку, ужо сёлета можа адбыцца рэзкі абвал амерыканскага долара. Акрамя таго, ён прагназуе эканамічны крах Амерыкі і Кітая. Што датычыцца наступнага года, то Кваша зазначыў: “Звычайна год Пацука праходзіць ціха і спакойна, але 2008 год абяцае быць бурным, таму што ў год Пацука адбываецца кармічны ціск на лідэраў, народжаных у год Каня.

У Кітаі гэта Ху Дзінтао, у Беларусі — Лукашэнка, ва Украіне — Юшчанка, у Нямеччыне — Меркель, у Амерыцы — дзяржсакратар Кандаліза Райс. Кожны з іх можа пазбавіцца сваёй пасады.

Прэтэндэнт “нумар 1” на вылет Лукашэнка і Юшчанка, ні той, ні другі ўжо не кантралююць працэс. Утрымацца здолее толькі Меркель”.

“Новый регион”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі