Расійскія дыпламаты атрымалі згоду на сустрэчу з Баўмгертнерам
Прадстаўнікам консульскай службы амбасады ў Мінску дазволілі сустрэцца з гендырэктарам "Уралкалія" Уладзіславам Баўмгертнерам.
Пра гэта паведаміў у сераду начальнік консульскай службы Ігар Карагін. Па яго словах, якія перадае interfax.by, цяпер узгадняюцца час і дата гэтай сустрэчы.
Не выключана, што сустрэча можа адбыцца на гэтым тыдні.
Фота — polit.ru