Расійскія рокеры звярнуліся да грамадскасці

Расійскія рок-музыкі Юрый Шаўчук, Вячаслаў Бутусаў, Барыс Грабеншчыкоў і Максім Леанідаў запісалі відэазварот, у якім прызываюць да міру паміж Расіяй і Украінай.

Па словах Леанідава, “ідзе вялікая гульня, у якой менш за ўсё думаюць пра ўкраінскі і рускі народ”. Музыка прапаноўвае ўсім “быць разуменейшымі” і не “даць сябе развесці”.

“Мы — людзі Украіны і Расіі — радня. Таму мы мусім зрабіць так, каб не было ніякай вайны”, кажа Шаўчук.

Нагадаем, Юрый Шаўчук і Барыс Грабеншчыкоў на пачатку сакавіка ўжо выступілі супраць увода расійскіх войск на тэрыторыю Украіны. Таксама сваю пазіцыю наконт сітуацыі выказалі Андрэй Макарэвіч, Земфіра і гурт “Аукцыён”. Лідар “Акіяна Эльзы” Святаслаў Вакарчук таксама прапанаваў правесці ў Крыме “канцэрты міру” з удзелам украінскіх і расійскіх музыкаў.

Паводле lenta.ru

Фота: 7days.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі