Расійскія войскі збіраюцца на мяжы з Херсоншчынай

Пра гэта паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтру РНБА Андрэй Лысенка. Паводле яго звестак, Расія перадыслакавала праз Керчанскую пераправу на мацярык часткі мотастралковых і артылерыйскіх падраздзяленняў, якія плануецца накіраваць да мяжы з Украінай з тэрыторыі Растоўскай вобласці, інфармуе “Украінская праўда”.

Пры гэтым, адказваючы на пытанне, колькі расійскіх вайскоўцаў каля мяжы з Херсоншчынай і ці павялічваецца іх колькасць, ён адзначыў: “Так (у Крыме) іх ужо столькі, што далей павялічваць няма куды — паводле нашых звестак там знаходзіцца 15 тысяч вайскоўцаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі