"Раснафта" хоча купіць долю ў "Гродна Азот"
Расійская кампанія выказвае цікавасць да прыватызацыі адкрытага акцыянернага прадпрыемства "Гродна Азот" і вядзе перамовы аб куплі долі акцыяў.
Верагодна, што падчас перамоваў расійская кампанія прапануе прадаць ёй кантрольны пакет беларускага прадпрыемства, пішуць расійскія СМІ.
Раней на пачатку верасня кіраўнік "Раснафты" Ігар Сечын правёў перамовы са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" Ігарам Жыліным. На іх абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі паставак “Раснафтай” прыроднага газу на "Гродна Азот".
Беларускае прадпрыемства з'яўляецца буйным вытворцам азотных угнаенняў і спажывае каля 2 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Цяпер газ яму пастаўляе "Газпрам".
Фота — caves.by