Расплакалася — вучні трэнера, асуджанага за пратэсты, наведалі яго маці
Вадзім Чапялевіч з выхаванцамі / tribuna.com
Вучні дзіцячага футбольнага трэнера з Брэста Вадзіма Чапялевіча прыехалі наведаць яго пажылую маці. Відэа сустрэчы выклаў у сацсетках праект politzek.me. Кадры суправаджае каментар: хлопцы і іх бацькі не забываюць настаўніка і вельмі яго чакаюць. Відаць, што маці Вадзіма Чапялевіча расчулілася і ледзь стрымлівае слёзы.
Дзіцячага трэнера клуба "Дынама-Брэст" Вадзіма Чапялевіча затрымалі ў сакавіку 2021 года за ўдзел у пратэстах. Летась у жніўні суд прыгаварыў яго да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Чапялевіча палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.