У Беларусі яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі
У Беларусі яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Гэта — Міхаіл Фіраг, Вячаслаў Папоў, Віталь Шыцікаў, Валянцін Колба, Вадзім Чапялевіч і Ігар Гарчанюк, паведамляе pen-centre.by.
Праваабаронцы ацэньваюць пераслед Фірагі, Папова, Шыцікава, Колбы, Чапялевіча і Гарчанюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па артыкулах "Масавыя беспарадкі" (ч. 2 арт. 293 КК) і "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), "як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў". У заяве патрабуецца неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.
На сённяшні дзень у Беларусі 369 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.