Рэктар БДУ ўсё ж выслухаў незадаволеных студэнтаў
Рэктар Белдзяржуніверсітэта Сяргей Абламейка выслухаў аднаго з незадаволеных студэнтаў у свой прыёмны дзень. Як паведамлялася раней, студэнты галоўнай ВНУ краіны пратэстуюць супраць увядзення платных пераздач залікаў і іспытаў.
На сустрэчы з рэктарам студэнту Яўгену патлумачылі, што платныя адпрацоўкі ў БДУ адмяняць не збіраюцца. І паабяцалі падумаць над тым, як пашырыць удзел студэнтаў у прыняцці рашэнняў.
Пра гэта хлопец распавёў у гутарцы з Еўрарадыё.
Яўген: "Прымаў рэктар, некалькі прарэктараў і старшыня юрыдычнай службы. Ніякіх дакладных адказаў не было дадзена. Я запытаўся, каб перад важнымі рашэннямі маглі выказацца студэнты — абяцалі падумаць".
Дарэчы, сустрэча з рэктарам прайшла ў адзін дзень з судом над Глебам Вайкулем. За Марш студэнтаў яму прысудзілі штраф у 3,24 млн рублёў.
Фота: sputnik.by