Рэктар ПДУ: Вялікая частка супрацоўнікаў у 2020 годзе падтрымалі пратэсты

Юры Раманоўскі / БелТА
Юры Раманоўскі / БелТА

Рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Юры Раманоўскі прызнаўся, што большая частка супрацоўнікаў ВНУ ў 2020 годзе падтрымалі перамены ў Беларусі. Педагогі пратэставалі супраць самавольства на выбарах і гвалту з боку сілавікоў самі і не перашкаджалі студэнтам, якія выходзілі на вуліцы.

Па словах Раманоўскага (які, дарэчы, быў прызначаны рэктарам праз два гады пасля масавых пратэстаў, у жніўні 2022 года), шэраг супрацоўнікаў універсітэта быў звязаны з заходнімі грантадаўцамі і, нібыта, скарыстаўся сітуацыяй для "хайпа", каб атрымаць нейкія "дывідэнды". "Вучонаму мужу" няўцям, што сотні навукоўцаў у Беларусі атрымлівалі заходнія гранты на даследаванні і былі ўключаныя ў праграмы акадэмічнай мабільнасці. І гэта нармальна.

Нядаўна ва ўніверсітэце прайшлі масавыя звальненні: траіх выкладчыкаў звольнілі, а шасцёра звольніліся следам, бо не хацелі быць замяшанымі ў палітычных рэпрэсіях. Гэтаму папярэднічала затрыманне выкладчыкаў у канцы траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі