Рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі яшчэ на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе Радыё Свабода. Першы раз яго судзілі 29 снежня і прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве". Ён тады атрымаў 14 сутак.
Кіраўнік адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Яўген Лівянт быў затрыманы 28 снежня. Затрымалі таксама саўладальніка цэнтра Аляксея Іванова, жонку Лівянта Юлію і дачку Ганну — іх асудзілі на 14, 15 і 14 сутак арышту адпаведна.
На відэа сілавікоў Яўген і Ганна Лівянты, а таксама Іваноў прызнавалі свой удзел у пратэстах 2020 года.