Сёння на мінскім стадыёне "Дынама" пройдзе матч Беларусь — Францыя
Сталічная міліцыя заклікае балельшчыкаў загадзя прыходзіць на матч.
Адборачны матч чэмпіянату Еўропы 2012 года па футболе паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Францыі пачнецца на стадыёне "Дынама" ў 21.45.
Пункты пропуску пачнуць працаваць за дзве гадзіны да пачатку матча, а іх колькасць будзе рэгулявацца ў залежнасці ад прытоку наведвальнікаў.
Для арганізацыі павышаных мер бяспекі на стадыёне будуць ажыццяўляцца традыцыйныя надглядныя мерапрыемствы.
Традыцыйна на стадыён не будуць дапускацца грамадзяне, якія знаходзяцца ў стане ап'янення або з алкагольнымі напоямі. Пранесці нельга будзе і іншыя напоі, за выключэннем безалкогольных прахаладжальных напояў у празрыстай, пластыкавай тары ёмістасцю не больш як 0,5 л. Забараняецца праход на стадыён з буйнагабарытнымі рэчамі. Іх можна будзе здаць у камеры захоўвання, паведамляе БелаПАН.