Ад 1 чэрвеня ў Беларусі зноў падвысяць працоўныя пенсіі

Пра гэта на сённяшнім брыфінгу паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. З яго словаў, кампенсаваць заробкі будуць усім катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы. Яны атрымаюць “роўны кампенсацыйны складнік”.
 
Таксама намеснік міністра эканомікі паабяцаў узмацніць адрасную сацыяльную дапамогу для людзей з нізкім прыбыткам. На гэтыя мэты спатрэбіцца 230-250 мільярдаў рублёў. Апроч таго, будуць створаныя ўмовы для самазанятасці для тых работнікаў, якія працуюць няпоўны тыдзень альбо знаходзяцца ў неаплатных адпачынках, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі