Адменены рок-канцэрт у гродзенскай кірсе
Забаўляльныя пастаноўкі і фільмы на пазнейшы час перанеслі драматычны і лялечны тэатры, кінатэатры.
З-за абвешчанай жалобы па ахвярах выбуху ў мінскім метро ў Гродне 16 красавіка не адбудзецца акустычны канцэрт.
Нагадаем, незвычайнае мерапрыемства прыдумалі мясцовыя рок-музыкі і лютэранская абшчына. Галоўная мэта акцыі — звярнуць увагу на кепскі стан унікальнага храма — кірхі XVIII стагоддзя, якая патрабуе рэстаўрацыі.
Таксама гродзенскія драматычны і лялечны тэатры, кінатэатры з гэтага тыдня пераснеслі забаўляльныя пастаноўкі і фільмы на пазнейшы час.