Афіцыйны Мінск не мае інфармацыі наконт жонкі і дачкі Кадафі

Кіраўнік прэсавай службы Павел Лёгкі заявіў БелаПАН, што не мае такой інфармацыі. З гэтымі пытаннямі ён параіў звяртацца ў МЗС і Дзяржпамежкамітэт. Аднак звязацца з прадстаўнікамі гэтых ведамстваў у выходны дзень не ўдалося.
 
21 траўня тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара, паведаміў, што жонка і дачка кіраўніка джамахірыі знаходзяцца ў Беларусі. Затым гэтую інфармацыю перадало і ВВС. Раней замежныя СМІ са спасылкай на дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан перадавалі, што жанчыны ўцяклі ў Туніс, ратуючыся ад практычна штодзённых бамбардзіровак Трыпалі авіяцыяй НАТО.
 
У МЗС Лівіі сцвярджаюць, што жонка і дачка Кадафі па-ранейшаму знаходзяцца ў Трыпалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі