Актывіст-"лялькавод" Вінаградаў чарговы раз знік

У 18 гадзін яго сваякі і сябры сабраліся каля турмы на Акрэсціна, каб сустрэць яго. Яны падрыхтавалі Паўлу невялікія падарункі ў выглядзе плюшавых цацак, з–за якіх ён і быў асуджаны. Аднак да іх ніхто не выйшаў, хаця Вінаградава чакалі больш за гадзіну. Адміністрацыя Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў паведаміла, што Вінаградава ў іх няма, перадае сайт кампаніі "Гавары праўду".

Дзе знаходзіцца зараз Вінаградаў, невядома. Нагадаем, што пасля яго арышту сябры і сваякі таксама шукалі актывіста некалькі гадзінаў.

Таксама актывісты кампаніі нечакана даведаліся, што Аляксандру Арцыбашаву, таксама асуджанаму за "цацкавую акцыю", дадалі яшчэ 7 сутак арышту за акцыю "Хрэн ад прэзідэнта". Яго сваякам пра новы тэрмін не паведамілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі