Актывісты “Маладых дэмакратаў” арыштаваныя на 5 сутак
17 жніўня суд Савецкага раёна Мінска арыштаваў Змітра Сільчанку і Вольгу Падзерыну.
Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі вечарам 16 жніўня ў Мінску, калі расклейвалі плакаты з выявамі палітвязняў, паведамляе “Радыё Свабода”. Паводле прэс-службы АГП, Сільчанка і Падзерына адбываюць пакаранне на Акрэсціна.