Андрусь Такіданг адмовіўся спяваць у Варшаве “Чэ Гевару” (фота)
23 красавіка ў варшаўскай кавярні Herba-Thea адбыўся канцэрт гурта Рэха.
Канцэрт зладзіла студэнцкае самакіраванне Варшаўскага ўніверсітэту, цёплая атмасфера аб'яднала польскую і беларускую моладзь. Нягледзячы на просьбу польскіх слухачоў, лідар гурта Андрусь Такінданг хіт “Чэ Гевара” не заспяваў, тлумачачы тым, што гэтая песня выконваецца толькі ў Беларусі.
Нагадаю, гурт Рэха 22 красавіка браў удзел ва ўжо традыцыйным канцэрце “Салідарныя з Беларуссю”, які прайшоў у польскай сталіцы.