"Барселона" і "Чэлсі" гулялі ў міні-футбол у Браславе
Так назвалі свае каманды хлопцы, якія 12 лістапада ўдзельнічалі ў чэмпіянаце сярод юнакоў па футболе ў Браславе.
Акрамя "Чэлсі" і "Барселоны" ў турніры ўдзельнічала і каманда "Браслаў-Сіці". Усе тры каманды — са спартовага клуба "Дравяціч".
Па выніках турніру першае месца заняла "Барселона", на другім месцы — "Чэлсі", трэцюю пазіцыю занялі хлопцы з "Браслаў-Сіці", паведамляе сайт kraj.by.