Баскетбалістка Марчанка пераходзіць у футбольны клуб БАТЭ
Некалькі дзён таму спартсменка, якая гуляе за нацыянальную зборную, абвясціла пра завяршэнне кар'еры.
Як паведамляе Goals.by, Наталля Марчанка пераходзіць на працу ў барысаўскі футбольны клуб БАТЭ. Па словах баскетбалісткі, прапанова пра змену працы сыходзіць ад кіраўніка клуба Анатоля Капскага.
Марчанка кажа, што да працы ў БАТЭ яна ўжо прыступіла. Цяпер яна з'яўляецца памочнікам старшыні праўлення. Афіцыйную ж назву пасады яна абяцае назваць толькі пасля падпісання кантракту.
Дарэчы, у БАТЭ працуе муж Марчанкі — трэнер Аляксей Бага.
Фота — champ.by