Беларусь накіравала ў IAAF дакументы па справе Надзеі Астапчук
Пра гэта паведаміў галоўны трэнер па лёгкай атлетыцы Аляксандр Трашчыла.
У каментары газеце "Прессбол" ён распавёў, што ў Міжнародную асацыяцыю легкаатлетычных федэрацый (IAAF) Беларусь адаслала ўсе неабходныя дакументы. У іх сцвярджаецца, што трэнер спартоўкі Яфімаў меў у сябе забаронены прэпарат метэналон для лячэння паводле прызначэння лекара. Адпаведныя дакументы накіраваныя ў IAAF.
Нагадаем, што на сёлетніх Алімпійскіх гульнях у Лондане штурхальніца ядра заваявала залаты медаль, але была дыскваліфікаваная за ўжыванне допінгу. Паводле афіцыйай версіі, забароненае рэчыва ў каву спартоўкі дадаў яе трэнер. Калі IAAF прыме гэтую версію, Астапчук зможа ўдзельнічаць у наступнай Алімпіядзе, а яе трэнеру пагражае дыскваліфікацыя на 4 гады.
Як жыла і што ела Надзея Астапчук падчас збораў у Раўбічах? (Фота)