Беларускіх біятланістаў абяцаюць забяспечыць патронамі

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму стала вядома, што нацыянальная зборная застаецца без патронаў. Нямецкі філіял фінскай кампаніі Lapua заявіў, што існуе забарона на пастаўку ўзбраенняў у нашу краіну.

Па словах Стромскага, якія перадае БЕЛТА, пытанне яшчэ і цяпер не да канца вырашанае. У Нямеччыне вядуцца перамовы з прадстаўнікамі кампаніі Lapua. Іх вядзе галоўны трэнер жаночай зборнай Андрыян Цыбульскі.

У той жа час спартовы чыноўнік падкрэсліў, што цяпер нацыянальная каманда забяспечаная патронамі добрай якасці. Як прыклад ён згадаў паспяховы выступ Дар'і Домрачавай на чэмпіянаце свету ў нямецкім Рупольдынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі