Беларусы ў суцяшальным турніры разграмілі аўстрыйцаў – 7:2 (відэа)

У суцяшальным раўндзе чэмпіянату свету па хакеі зборнай Беларусі нарэшце ўдалося перамагчы. З лікам 7:2 нашы разграмілі аўстрыйцаў.

Ужо на 5-й хвіліне матчу вароты Пенкера распячатаў Яўген Кавыршын. Напрыканцы стартавага перыяду вызначыўся і НХЛ-аўскі дэсант: Міхаіл Грабоўскі падвоіў лік, а праз паўтары хвіліны Андрэй Касціцын замацаваў перавагу. У другой дваццаціхвілінцы вызначыліся Арцём Дзямкоў і Сяргей Дзямагін (у меншасці), у адказ на гэта аўстрыйцам удалося размачыць лік.

У заключным перыядзе па разу забілі Корабаў і Кулакоў, а канчатковы лік на табло ўсталяваў аўстрыец Шыхль. Адзначым крэатыў славацкіх арганізатараў турніру.

Пасля таго, як беларусы забівалі галы, на стадыёне гучала песня “Belarus Freedom” “забароненых” Ляпісаў, а таксама кампазіцыя “I Love Belarus”, з якой Анастасія Віннікава прадставіць нашу краіну на Еўрабачанні.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі