Брэсцкая кааліцыя “Спадчына” заклікае да байкоту

Як распавёў Радыё Свабода каардынатар аргкамітэту БХД па Брэстчыне Зміцер Шурхай, удзельнікі кааліцыі лічаць выбары ў Палату прадстаўнікоў фарсам. Сваё рашэнне “Спадчына” тлумачыць тым, што “выбары прэзідэнта 2010 году пераважнай большасцю беларускага народу і сусветнай супольнасці не прызнаныя, таму ў краіне няма легітымнай улады”.

Кааліцыянты перакананыя, што “заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу ў Беларусі ажыццяўляе адзін чалавек — Аляксандар Лукашэнка, у сувязі з чым парламент не з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Яго існаванне носіць фіктыўны характар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі