Дар'я Домрачава стала другой ў гонцы на этапе Кубка свету
Беларуская біятланістка ўдзельнічала ў гонцы з масавым стартам.
Спаборніцтвы прайшлі ў нарвежскім Халменколене 5 лютага, у заключны дзень сёмага этапу Куба свету.
Домрачава зрабіла чатыры промахі на агнявых рубяжах, але ад пераможцы адстала менш чым на 27 секундаў. Першай стала немка Андрэа Хенкель. Трэцяй да фінішу праз 0,6 секунды пасля Домрачавай прыйшла Тэя Грэгорын са Славеніі. Яна, дарэчы, страляла без прамашак).
У агульным заліку Кубка свету Домрачава таксама займае другое месца.