Для 12 тысяч мінскіх сабак толькі 57 пляцовак для выгулу

120213 Martin Sabaki.mp3

“Былі гады, калі не трэба было столькі на ўтрыманне безнаглядных жывёл, таму давалі на будоўлю пляцовак для выгулу, на іх рамонт. Значыць, будуць жыллёва-гаспадарчыя арганізацыі за свой кошт займацца рамонтам”, — кажуць у Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы.

Як даведалася Еўрарадыё, на сёння ў Мінску толькі 57 пляцовак для выгулу сабак, каля 120 месцаў, дзе жывёл можна выгульваць. І 12 тысяч зарэгістраваных сабак! А калі гуляць не там — могуць даць штраф.

Супрацоўніца гарадской жыллёвай гаспадарцы: “Праводзяцца планавыя і няпланавыя рэйды па выяўленні парушальнікаў правілаў выгулу жывёлаў. Калі ў месяц праходзіць 10 рэйдаў, то абавязкова выдаецца каля 25-30 прадпісанняў і 5-7 пратаколаў на штрафы”.


За выгул сабакі не ў тым месцы трэба выкласці: ад 35 да 700 тысяч рублёў.

Атрымліваецца, што з усіх сабачнікаў на падатках штомесяц збіраюць каля 400 мільёнаў. Гэта ж колькі пляцовак можна адбудаваць! Але і на часовае ўтрыманне сабак грошай не хапае.

“Нам ідзе частка тых грошай. Мы адлоўліваем жывёл і аказваем платныя паслугі. Гэтыя грошы адымаюцца ад нашых расходаў і даецца частка. За снежань у нас бюджэт быў50 мільёнаў, бывае 80 мільёнаў. Будаўніцтва гасцініцы для жывёл замарожанае і не вядома, на колькі”, гавораць на прадпрыемстве "Фауна города".


Куды ж тады ідуць выплачаныя гаспадарамі падаткі на жывёл — невядома. І выгульваць жывёл — зусім няма дзе.

“У мяне Шарпей даволі буйны сабака. Раней, калі я жыла ў Гродне, было зручна, бо побач была пляцоўка для выгулу сабакі. Цяпер там адбудавалі на гэтым месцы супермаркет, і няма дзе выгульваць сабаку. Цяпер я пераехала ў Мінск, побач ёсць лес, але ён ўсё адно не для выгулу. Дзе ёсць пляцоўкі, я не ведаю. У нас усе водзяць на школьны стадыён”, — расказвае  пра свайго гадаванца Стрэлку Вікторыя.

Відаць, на тым стадыёне ўвесну будзе нязручна гуляць у футбол. Дарэчы, калі сабаку выгульваць на дзіцячай пляцоўцы можна атрымаць штраф у 2 мільёны, паведамляе onliner.by.

Фота: favim.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі