Дыпламатаў заклікаюць падтрымаць Змітра Дашкевіча

Актывісты заклікаюць еўрапейскіх дыпламатаў паўплываць на станоўчае вырашэнне справы старшыні “Маладога Фронту” (Чэхія) Змітра Дашкевіча.

28 жніўня прадстаўнікі арганізацыі занеслі ў Варшаве зварот у амбасады краінаў, якія не маюць сваіх прадстаўніцтваў у Мінску. Напярэдадні, 27 жніўня, звароты праз электронную пошту былі накіраваныя ў амбасады, якія знаходзяцца ў Мінску.

Нагадаем, што 28 жніўня прайшоў новы крымінальны працэс супраць Дашкевіча. Палітвязня абвінавацілі ў непадпарадкаванні адміністрацыі папраўчай установы. Палітвязню прысудзілі год зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі