Эксперт: наладжванне адносінаў з ЕС — добрая карта ў гульні з Расіяй
Палітолаг Дзяніс Мельянцоў пракаментаваў сённяшнюю падзею — Лукашэнка падтрымаў прапановы па актывізацыі працы з ЕС.
З імі выступіла Міністэрства замежных спраў нашай краіны. У каментары Еўрарадыё Дзяніс Мельянцоў выказаў меркаванне, што наладжванне адносінаў з ЕС неабходнае ўладам Беларусі, у тым ліку, і для "гульні" з Масквой.
Мельянцоў: “Калі абагульніць палітычныя падзеі апошніх двух месяцаў, то МЗС пачаў працу па наладжванні стасункаў з Еўрапейскім саюзам. Гэта стала відавочна. Гэта звязана з патрабаваннем "палітыкі баланса". Бо шкодна для краіны, калі ўся палітыка завязаная на аднаго партнёра. Да таго ж адносіны з ЕС — добрая карта ў гульні з Расіяй”.
Нагадаем, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і міністра замежных спраў Уладзіміра Макея закраналася пытанне не толькі ўзаемаадносін Беларусі з ЕС, але і са Злучанымі Штатамі Амерыкі.
Фота — bymedia.net