Мельянцоў: Змены Канстытуцыі звычайна звязаныя з аўтарытарызмам

Мельянцоў: Змены Канстытуцыі звычайна звязаныя з аўтарытарызмам

7 кастрычніка краіна даведалася, што, хутчэй за ўсё, у Беларусі трэці раз за гады незалежнасці памяняюць Канстытуцыю. Старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў у жывым эфіры Еўрарадыё расказвае, што ён пра гэта думае.

"Вострай патрэбы мяняць Канстытуцыю няма. Усё нібыта ідзе запланаванымі шляхамі... Або мы проста нечага не ведаем".

 

"Змены ў Канстытуцыях краін звычайна звязаныя з эвалюцыяй у бок аўтарытарызму".

 

"На паверхні толькі пытанне з судамі. Бо ў нас адбылася рэформа, цяпер няма гаспадарчых судоў. А ў Канстытуцыі ёсць гэтая назва, у Канстытуцыі неабходныя карэктывы".

 

"Кіраўнік краіны выказаўся аб намеры склікаць савет "мудрацоў". Гэта намёк на нешта больш сур'ёзнае".

 

"Пераход да парламенцкай рэспублікі ― занадта радыкальная трансфармацыя. Не думаю, што яна адбудзецца. Гэта магчыма толькі, калі кіраўніцтва задумалася аб перадачы ўлады".

 

"Хутчэй за ўсё, гэта будзе досыць касметычная рэч. Пераход да выбараў па партыйных спісах, напрыклад".

 

"Адзін з галоўных матываў магчымых зменаў у Канстытуцыі ― наладжванне адносінаў з Захадам. Гэта тое ж самае, што апазіцыя ў парламенце".

 

"Гэта можа быць проста паліттэхналагічны крок. Калі ў грамадства закідваецца нейкая ідэя, а потым адсочваецца рэакцыя на яе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі